Главная страница

БУЕВИЧИ В ПЕЧАТИ

Подшивка газеты "Звязда".

Газета "Звязда" - печатный орган ЦК и Минского комитета КП(б)Б. Издаётся с 09.08.1917 г. В 1917 г. часть номеров вышла под заголовками «Молот» и «Буревестник». С 1927 г. полностью выходит на белорусском языке.

Звязда. 18.07.1928 г. # 164, 3-я полоса.

Лісток Рабоча-Сялянскай інспекцыі.
Пад агонь крытыкі мас.
Жыццё і справы Вульскіх кіраўнікоў.
Склокі, п'янства, сувязь з антысавецкімі элементамі, ігнараванне ўнутры-партыйнай дэмакратыі
безгаспадарчасць, растраты, - вось чым хварэла група кіраўнікоў раёну.

Кватэрная гаспадыня Буевіч.

Буевіч на кватэры жыў Муха. Муж Буевіч - былы вульскі нарсудзьдзя, быў шырока вядомы, як хабарнік. Нарэшце, Буевіч быў арыштаваны і павінен быў стаць перад пралетарскім судом. Вось тут і патрэбен стаў "высокі" кватарант Муха. Ён перагаварыў з полацкім акрпракурорам, і справа Буевіча перайшла ў акрсуд, дзе яна і замарнавалася. Сам жа Буевіч быў хутка вызвален і вярнуўся дамоў, а праз нейкі час, дзякуючы дапамозе Мухі, Буевіч атрымаў пасаду ў крэдыт-таварыстве, а потым на пабудове мосту праз Дзьвіну.
Затое і частаваў жа Буевіч свайго кватаранта і яго прыяцеляў, у тым ліку членаў Полацкага акрсуду і пракуратуры! П'янства ўвайшло ў быт."

  • Источник



    Звязда. 04.06.1935 г. # 126, 4-я полоса.

    Ліквідацыя бандыцкай шайкі.

    "На тэрыторыіі Усвейскага сельсавета (Бешанковіцкі раён) арудавала бандыцкая шайка. Бандыты былі ўзброеныя рэвальверамі і абрэзамі. Яны рабілі ўзброеныя грабежы на калгасы, калгаснікаў і аднаасобнікаў, забіралі жывёлу, хлеб і інш. Банда аперавала на тэрыторыі Бешанковіцкага, Сіроцінскага і Ушацкага раёнаў і тэрарызавала мясцовае насельніцтва. У вёсцы Барсучына, Сіроцінскага раёна, бандыты Казік і Нядбайскі стрэламі з нагана цяжка ранілі ўпаўнаважанага Сіроцінскага РК КП(б)Б і РВК т Багданава.
    Справа разглядалася ў г. Полацку вызной сесіяй спецкалегіі Вярхоўнага суда пад старшынствам т. Цыніта. Арганізатары і кіраўнікі банды Козік Пётр і Нядбайскі прыгавораныя да вышэйшай меры пакарання - растрэлу. Бандыты Лях Васіль і Галалоб Рыгор прыгавораны да 10 гадоў зняволення ў папраўча-працоўных лагерах кожны; Буевіч Іосіф і Буевіч Браніслаў - да 8 гадоў зняволення кожны. Астатнія падсудныя прысуджаны ад 1 да 3 гадоў зняволення.
    Прыгавор у адносінах Козіка і Нядбайнага прыведзен у выкананне. (БЕЛТА)."

  • Источник


    Звязда. 26.06.1936 г. # 144, 2-я полоса.

    Усенароднае абмеркаванне праекту Канстытуцыі Саюза ССР.

    У нас наперадзе - багатыя перспектывы.

    "Святочна апранутыя, пад вясёлыя гукі гармоніку з песнямі, прыйшлі ўсе да аднаго калгаснікі на сход, прысвечаны абмеркаванню сталінскай Канстытуцыі.
    Уважліва слухалі калгаснікі гістарычны дакумент, які чыталі па раздела, з адпаведнымі тлумачэннямі.
    Калі чытка праекта і адказы на шматлікія пытанні былі скончаны, першае слова ў спрэчках узяла знатная калгасніца, 60-гадовая Блюгачова Земіля - актыўны член Мішкаўскага сельсавета.
    - Я ужо старуха, мне 60 год. Уважліва праслухала я праект сталінскай Канстытуцыіі ад усяго сэрца дзякую таварышу Сталіну за яго клопаты аб нас, жанчынах-сялянках, за поўную свабоду і роўнапраўе, якія мы маем.
    - Цяпер я буду яшчэ лепш працаваць і ў фінансавай секцыі сельсавета.
    - За 10-15 кап. у дзень я згінаў спіну на графа Ланскага, - успамінае ільнавод калгаса таварыш Прыгун, - і нічога не меў. А зараз я слухаю, вось Канстытуцыю - і думаю, як прыгожа стала ў нас жыць! Сталінская Канстытуцыя дае нам вялікія правы, - мы цяпер разам з рабочымі, нараўне будзем выбіраць вышэйшыя органы ўлады. Жыццё наша стала радасным і заможным. Высокаякасным ільном, яго добрай апрацоўкай акажам на сталінскія клопаты аб нас.
    Выступае калгасны каваль Шэцько Стах. - Ва ўсёй Канстытуцыі гаворыцца толькі аб нас і даюцца ўсе правы толькі нам, працоўным. А за гэта ад нас патрабуецца берагчы як зяніцу вока грамадскую маёмасць, любіць сваю радзіму.
    У старыя часы, калі за 20 рублёў у год гнуў падняволеную спіну перад памешчыкам Фалькіным, я быў першым дэзэрцірам, а цяпер, калі мне жывецца свабодна, калі я працую на сябе і на сваю ўладу, я гатоў за савецкую краіну ўсё жыццё аддаць!
    Стаханаўка-цялятніца Ушал Эміля расказала аб тым, як яна калісьці шукала шчасця. І нідзе яго не знаходзіла. Толькі ў калгасе яна зараз жыве шчасліва і заможна, мае карову, цёлку, 3-х свіней і даволі хлеба.
    Праект вітае і калгаснік-стаханавец лесазагатовак Буевіч Пётр*. Але не згодзен з адным:
    - Не магу ніяк прымірыцца з тым, што ўраўняць у правах былых людзей, асабліва — папоў. Але я ўпэўнен, што ўсё роўна іх у органы ўлады не абяруць, бо працоўныя настолькі выраслі, што ведаюць, каго ім выбіраць у советы!
    У сваім выступленні старшыня калгаса Мясаедаў расказаў аб становішчы калгаса і яго бягучай перспектыве.
    У гэтым годзе мы пабудуем сваю калгасную электрастанцыю. Ужо ёсць увесь матэрыял. Асвятлім не толькі свой калгас і кватэры калгаснікаў, але і суседні калгас імя Дзяржынскага. мяркуем і малацьбу праводзіць пры дапамозе электрычнасці.
    Аднадушна Прынялі рэзалюцыю - і першае слова ў ёй звернута на вялікага настаўніка і правадыра ўсіх народаў, таварыша Сталіна. Калгаснікі пішуць: "Ад усёй душы і сэрца мы выносім вам, таварыш Сталін, наша калгаснае дзякуй. Артыкул 131 будзе для кожнага з нас няўхільным свяшчэнным доўгам. На ахову нашай радзімы не пашкадуем сваіз сіл і адстаім яе ад нападу любога ворага.
    Калгаснікі рашылі не абмежоўвацца сённяшнім абмеркаваннем праета сталінскай Канстытуцыі, а працягваць надалей абмяркоўваць яе па брыгадах, звеннях і ўсіх участках, з тым, каб гэты гітстарычны дакумент падрабязна ведалі кожны калгаснік і калгасніца.

    Арк. ЗАРУБЕЖНЫ.
    Калгас "Ленінскі прызыў",
    Мішкаўскі сельсавет, Сіроцінскі раён.

    Справочно:
    Статья 131. Каждый гражданин СССР обязан беречь и укреплять общественную, социалистическую собственность, как священную и неприкосновенную основу советского строя, как источник богатства и могущества родины, как источник зажиточной и культурной жизни всех трудящихся.

    Лица, покушающиеся на общественную, социалистическую собственность, являются врагами народа.


    * - Буевич Пётр Иосифович, 1899-24.07.1944.


    Абмеркаванне новай Канстытуцыі СССр у калгазе "Ленінскі прызыў", Сіроцінскага раёна.
    Старшыня калгаса т. Мясаедаў чытае калгаснікам праект Канстытуцыі.



  • Источник


    Звязда. 16.10.1936 г. # 238, 4-я полоса.

    ЗАЯВА БАЦЬКОЎ-ПЕНСІЯНЕРАЎ Ў ПРЫЗЫЎНУЮ КАМІСІЮ.

    "ПОЛАЦК, 15 кастрычніка. Малады рабочы, памочнік машынiста полацкага чыгуначнага вузла Буевіч Нікалай з'явіўся ў прызыўную камісію. Яго ў Чырвоную Армію не прынялi. Яму далі ільготу таму, што на яго ўтрыманні знаходзяцца бацькі - 60-гадовая старыкі-пенсіянеры.
    Праз некалькі дзён у прызыўную паступіла заява бацькоў призыўніка Владзіміра Iванавіча і Фядоры Якаўлены Буевіч. У сваёй заяве бацькі настойліва просяць прызыўную камісію прыняць сына ў рады Чырвонай Арміі і дазволіць яму абараняць сацыялістычную радзіму.
    Старыя запэўняюдь прызыўную камісію, што на працягу часу іх службы сына ў Чырвонай Арміі яны пражывуць на пенсіі, ім дапаможа і старшы іх сын. (БЕЛТА)."

  • Источник


    Звязда. 15.11.1936 г. # 264, 3-я полоса.

    Прызыў у рамесленыя, чыгуначныя вучылішчы і школы ФЗА.

    З вялікім уздымам.

    "ВІЦЕБСК. (Кар. "Звязды"). У святочна ўпрыгожаным клубе металістаў вось ужо 4 дні засядае прызыўная камісія Чыгуначнага раёна горада Віцебска.
    Унізе у вялікай зале мы сустрэлі групу вясёлых юнакоў. Яны трымалі перад сабой "Праўду" і любаваліся надрукаванымі ў ёй узорамі формы адзення вучняў рамесленых і чыгуначных вучылішчаў.
    На другім паверсе размешчаны камісіі - урачэбная і прызыўная. Адчуваецца наладжанасць і чоткасць у рабоце.
    Да стала падыходзіць Буевіч Нікалай - сын патомственнага чыгуначніка. Яго бацька Аляксандр Егоравіч Буевіч 36 год бесперапынна працуе на транспарце.
    - Я хачу быць памочнікам машыніста, - з гордасцю заяўляе Нікалай.
    Камісія задавальняе яго просьбу і уручае пуцёўку ў віцебскак чыгуначнае вучылішча.
    У 1938 г. памерлі бацькі Савелія Маркіна. Савелій застаўся на ўтрыманні старэйшага брата, які нядаўна пайшоў у армію.
    - Я хачу быць суднавым механікам. - заяўляе не па гадах развіты Савелій. - Хачу будаваць для нашай радзімы магутны флот.
    Савелія залічылі ў ленінградскае рамесленае вучылішча.
    Многа бадзёрых юнакоў прайшлі ў гэты дзень камісію: Ганькін Аба - сын швейніка, дэпутата горсавета. Віталій Кузмін, прыйшоўшы разам са сваімі бацькамі-музыкантамі, і многія іншыя. Яны атрымалі пазначэнне ў рамесленыя і чыгуначныя вучылішчы і школы ФЗА.
    У гэты дзень камісію прайшло каля 50 чалавек. За першыя чатыры дні работы камісіі ў рамесныя вучылішчы і школы ФЗА залічана каля 250 чалавек."

  • Источник


    Звязда. 05.07.1939 г. # 152, 3-я полоса.

    Рашуча ўзняць тэмпы сенаўборкі!

    "У ПОЛАЦКІМ РАЁНЕ ЗАЦЯГВАЕЦЦА СЕНАЎБОРКА

    23.000 гектараў натуральных сенажацей трэба ўбраць калгасам Полацкага раёна. Гэтая работа павiнна быць закончана да пачатку ўборкi хлябоў. Умела спалучыўшы ўвесь комплекс сельскагаспадарчых работ, перадавыя калгасы раёна паспяхова праводзяць сенакашэнне.
    Калгасы Алёсаўскага сельсовета ўжо скасiлi палавiну сваiх сенажацей. Добра праходзіць сенакашэнне ў сельскагаспадарчай арцелi iменi Сталіна Юравіцкага сельсовета. Праўленне калгаса арганiзавала падвозку на сенажаць харчоў, газет, табаку. У калгасе добра арганiзавана сiласаванне зялёных кармоў. Пустазелле ад праполкi чыста вымываецца ў возеры i разам з аiрам закладваецца ў сiласныя ямы: ужо закладзена больш 100 тон ранняга сiласу.
    Аднак, перадавых калгасаў на сенаўборцы яшчэ вельмi мала. Гэта пацвярджаецца хоць-бы тым фактам, што ў раёне скошана ўсяго толькi каля паўтары тысячы гектара? сенажацi.
    Напрыклад, калгасам Сястронскага сельсовета трэба скасиiць сёлета 2 185 гектараў, а скошана не больш 50, калгасы Замшанскага i Шацiлаўскага сельсоветаў да 1 лiпеня зусiм не пачыналi касьбу. У мiнулым годзе з-за дрэннай працоўнай дысцыплiны ў калгасе iменi Молатава асталiся няскошанымi 30 гектара? сенажацi. Гэты ўрок не ўлiчан кiраўнiкамi калгаса сёлета. Тут налiчваецца 50 працаздольных мужчын. На адбудове дамоў, сселеных у калгаснае паселiшча, працуе брыгада плотшкаў толькi з 8 чалавек, а астатнiя корпаюцца каля сваiх двароў. Праўленне калгаса не мабiлiзоўвае iх на касьбу, i да 3 лiпеня касьбу не пачыналi. Калгас сёлета павiнен скасiць больш 300 гектара? сенажацi, а плана ўборкі праўленне яшчэ не склала.
    Прычына адставання калгаса ў тым, што праўленне не вядзе барацьбы з лодырамi i тунеядцамi, якiя сядзяць на шыi чесных калгаснiка?.
    Калгаснiкаў Владзiмiра Лысенку i ?вана Сцержанава праўление лiчыць аўтарытэтнымi людзьмi. «У iх, моў, залатыя рукi, што нi возьмуць, то i зробяць», - гаворыць старшыня калгаса Прышчапаў. А ў сапраўднасцi Лысенка сёлета выпрацава? у калгасе толькi 24 працаднi, а Сержана? — 10.
    1 лiпеня на агульным сходзе чэсныя калгаснiкi сарвалi маску з iлжэкалгаснiкаў.
    Калгаснiца-комсамолка Надзежда Буевiч * заявiла па iх адрасу:
    — Калi хочаце карыстацца правамi чэсных калгаснiка?, працуйце разам з усiмi на калгаснай рабоце. Людзi якiя скарыстоўваюць калгас для асабiстай нажывы i спекуляцыi, нам непатрэбны. Выступленне Надзежды Буевiч было падтрымана ўсiмi чэснымi калгаснiкамi.
    За апошнi час партыйнае i савецкае кiраўнiцтва раёна аддала многа сiлы i ўвагi пытанпю ссялення хутарскiх дваро? у калгасныя паселiшчы. Праведзена вялiкая работа. Але разам з гзтым трэба было аператы?на кiраваць усiмi сельскагаспадарчымi работамi. Так, на жаль, не атрымалася. Ссяленне хутарскiх дваро? не было спалучана з усiмi сельскагаспадарчымi работамi. У гэтым i прычына адставання раёна па сенаўборцы."
    Л. Ягорчанка.

    * - Надежда Кузьминична Буевич, проживала в д. Сестронки или Игрище Полоцкого р-на. Умерла в 1947 г. в Украине, на 11-й день после рождения дочери. Муж Васильев Александр.

  • Источник


    Звязда. 07.05.1941 г. # 106, 4-я полоса.

    У пракуратуры БССР.

    "За апошні час органы пракуратуры БССР ускрылі рад фактаў разбазарвання і раскрадання гаручага, у прыватнасці бензіна. Устаноўлена, што многія работнікі нафтабаз за пэўныя «паслугі» выдавалі бензін без нарадаў. Рад арганізацый і устаноў куплялі крадзены бензін і афармлялі пакупку фіктыўнымі дакументамі. У многіх арганізацыях бензін злачынна разбазарваўся, не быў паладжан улік і хаванне яго, што спрыяла раскраданню. Дырактар нафтабаны Лепельскага раёна Седнёў выдаваў розным арганізацыям гаручае без нарадаў, атрымліваючы за гэта вялікія сумы грошай. На працягу 1940 г. ім было выдана 426 690 кг. бензіна і 52 246 кг. ліграіна. Крадзеж гаручага Седнёў рабіў за кошт змяншэння фондаў MTC. 3a 1940 год ім было недадана 10 МТС 531 606 кг. бензіна, ліграіна і карасіна. Седнёў і іншыя работнікі базы арыштаваны і адданы пад суд. Дырэктар расонскай нафтабазы Рэзнікаў і галоўны бухгалтар Котаў сістэматычна раздавалі арганізацыям гаручае без нарадаў і, атрымліваючы за гэта хабары, прычым крадзеж рабіўся з фондаў МТС і калгасаў, якім не было выдана па нарадах 64 000 кг бензіна. Рэзнікаў і Котаў арыштаваны і асуджаны. Дырэктар пагодзінскай нафтабазы, Горыцкага раёна, Капусцін і галоўны бухгалтар Шычко раскралі і разбазарылі бензіна на суму 15 000 руб. Капусцін асуджан да 5 год, а Шычко да 4 год пазбаўлення волі. Дырэктар МТС Журавіцкага раёна* Буевіч П. Н. разбазарыў 4,5 тоны бензіна. Ён жа купляў у прыватных асоб запасныя часткі. Абласным судом Буевіч асуджаны да вух год пазбаўлення волі. Загадчык базай Галынкоўскай МТС Шаенка раскраў 1 300 кг бензіна, за што асуджан да 4 год пазбаўлення волі. За пакупку трох тысяч кілаграмаў заведама крадзенага бензіна аддан пад суд загадчык асвейскага раённага аддзела аховы здароўя Чарняўскі. За разбазарванне трох тысяч кілаграмаў бензіна аддан пад суд дырэктар Сенненскай МТС Вісілёнак."

    * - Журавичский район — административно-территориальная единица в составе Белорусской ССР, существовавшая в 1924—1931 и 1935—1956 годах. Центр — местечко Журавичи (в 1935 году центром была деревня Довск). 17 декабря 1956 года район был упразднён, а его территория разделена между Быховским и Рогачёвским районами.

  • Источник