Главная страница

БУЕВИЧИ В ПЕЧАТИ


"Вы не из шляхты?"

Витебский курьер, № 48 (129) 03.12.1992 г. /Л. Хмельникая/.

ТАК НАЗЫВАЛАСЯ НЕВЯЛІКАЯ ІНФАРМАЦЫЯ, ЗМЕШЧАНАЯ НА СТАРОНКАХ «ВК» РОЎНА ДВА ГАДЫ НАЗАД. У ЕЙ ПАВЕДАМЛЯЛАСЯ АБ СТВАРЭННІ НОВАЙ АРГАНІЗАЦЫІ ПАД НАЗВАЙ «ЗГУРТАВАННЕ БЕЛАРУСКАЯ ШЛЯХТЫ» І ПРАПАНОЎВАЛАСЯ ВІЦЯБЛЯНАМ ЗАНЯЦЦА ВЫВУЧЭННЕМ СВАІХ РАДАВОДАЎ. СЕННЯ МЫ ГУТАРЫМ З АЛЯКСАНДРАМ ВЫЖЛЯЦІНСКІМ-БУЕВІЧАМ, ЯКІ АДНЫМ З ПЕРШЫХ АДГУКНУЎСЯ НА ЗГАДАНУЮ ПУБЛІКАЦЫЮ І НЯДАЎНА ВЯРНУЎСЯ З УСТАНОЎЧАГА СОЙМУ ЗБШ, ДЗЕ БЫЎ АБРАНЫ ЧЛЕНАМ НАЙВЫШЭЙШАЙ РАДЫ ЗГУРТАВАННЯ.

-Аляксандр, пачнем з пытання, якое тычыцца непасрэдна Вас: ці шмат Вы ведаеце пра свой радавод?

- Два гады назад амаль нічога не ведаў. Апытаўшы старэйшых родзічаў, паспрабаваў намаляваць генеалагічнае дрэва, сабраў усе магчымыя старыя дакументы. Прынамсі, дакумент аказаўся толькі адзін - копія пасведчання аб нараджэнні майго дзеда Аляксандра Казіміравіча Буевіча за 1887 г. Больш ранніх звестак аб продках у сям'ї не захавалася. Далей пачаў весці пошук самастойна. Зараз я ўжо ведаю дакладна, што род Выжляцінскіх-Буевічаў жыве на Віцебшчыне з ХV ст. Мае продкі валодалі маёнткам Выжляціна недалёка ад Віцебска (зараз існуе вёска Ужляціна пры дарозе на Полацк)*). У сярэднявеччы яны займалі ў горадзе і ваяводстве розныя пасады. Напрыклад, у грамаце 1624 г. згадваецца пан Хрыстафор Буевіч, віцебскі возны. У абавязкі вознага ўваходзіла развозіць шляхціцам выклікі ў суд або даводзіць да іх ведама судовыя прыгаворы. Гэтая пасада была звязана з пэўнай рызыкай, калі ўлічыць звычайна ганарысты характар шляхты. Аднак праца па складанні радавода толькі на самым пачатку. Каб прасачыць увесь генеалагічны ланцужок ад ХV ст. да сучаснасці спатрэбіцца яшчэ вельмі шмат намаганняў і часу. Усе архіўныя матэрыялы Дэпартаменту Герольдыі захоўваюцца зараз у Пецярбургу, а Дваранскага сходуу Мінску.


- Вядома, што на працягу стагоддзяў шляхта з'яўлялася найбольш адукаванай і свядомай часткай грамадства. Аднак за апошнія 70 гадоў у нас было выпрацавана адмоўнае стаўленне да яе, каб не сказаць варожасць. Таму некаторым стварэнне Згуртавання можа падацца ўвогуле вяртаннем «паноў» і «прыгоу». Дзеля чаго было створана ЗБШ?

- ЗБШ - навукова-культурная грамадская арганізацыя, якая мае на мэце перш за ўсё вывучэнне і адраджэнне нацыянальнай духоўнай і матэрыяльнай культуры і традыцыі, а таксама, як запісана ў яе Статуце, прапаганду «навыкаў і ўзораў шляхетных паводзін сярод насельніцтва Беларусі». Размовы пра вяртанне «паншчыны» не маюць пад сабой ніякай падставы, бо Згуртаванне дзейнічае згодна з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і беларускім заканадаўствам. Ды і задача ў аб'яднання іншая далучыць чалавека да мінулага, ператварыць яго з безаблічнага вінціка агромністага механізма ў асобу, на якой ляжыць гонар за славутых продкаў і абавязак працягваць іх лепшыя традыцыі.

- Хто ўзначальвае ЗБШ?

- На пачатку лістапада ў Мінску адбыўся Устаноўчы Сойм Згуртавакіраўніцтвам быў прыняты Статут і Старшынёй Найвышэйшай Рады ЗБШ стаў вядомы беларускі гісторык Анатоль Грыцкевіч, ганаровым старшынёй-Анджэй Цеханавецкі, доктар мастацтвазнаўства, які жыве зараз у Лондане, а нарадзіўся ў маёнтку Бачэйкава пад Віцебскам, адкуль быў вывезены за мяжу бацькамі яшчэ ў дзіцячым узросце, адразу пасля рэвалюцыі.

- Ці шмат членаў налічвае зараз ЗБШ?

- Пакуль каля 160 чалавек, якія жывуць не толькі на тэрыторыі Беларусі, але і па-за яе межамі.

- Якія мерапрыемствы ў бліжэйшых планах?

- Па-першае, далейшая распрацоўка ўласных радаводаў, пошук дакументальных доказаў шляхецкага паходжання. Па-другое, мяркуецца ў хуткім часе пачаць выданне ўласнага друкаванага органа-бюлетэня «Годнасць». Ну і, канечне, адраджэнне шляхецкіх традыцый. На Сойме нават выказ валася жаданне правесці ў Мінску на Нараджэння Хрыстова першы баль.

- Я ведаю, што нядаўна Вам удалося адшукаць у сямейных архівах яшчэ адзін дакумент - копію пасведчання на падцвярджэнне шляхецтва. Якія гэта мела вынікі?

- Так, сапраўды, амаль выпадкам я даведаўся аб існаванні гэтага дакумента. На яго падставе з дапамогаю сяброў Згуртавания мая дваюрадная сястра Вольга Ржэўская атрымала магчымасць паступіць ва ўніверсітэт у Лодзі і цяпер вучыцца там.

-Хто можа стаць сябрам ЗБШ?

-Згодна Статуту, прадугледжана 4-ступеннае сяброўства. Сябрам-прыхільнікам, напрыклад, можа стаць кожны, хто хоча пазнаць сваё паходжанне, рэчаісным сябрам - толькі той, хто зможа прадставіць дакументальныя доказы свайго шляхецтва.

- Ці можаце Вы даць параду нашым чытачам, як стварыць сваё радаводнае дрэва?

- Гэта не такая простая справа. Найперш трэба кожнаму сабраць арыгіналы ці копії метрык аб нараджэнні, пасведчанняў аб шлюбе і смерці; запісаць успаміны старэйшых у родзе пра ўсіх сваіх нашчадкаў і продкаў з фіксацыяй дат жыцця, месца нараджэння, імёнаў і прозвішчаў. Далей трэба будзе пачынаць пошук архіўных дакументаў, выявы гербу роду. У гэтай справе кваліфікаваную кансультацыю можна атрымаць у навукоўцаў Згуртавання. Калі вы пажадаеце стаць сябрам ЗБШ, пішыце да мяне на адрас: 210009, г. Віцебск, вул. Лазо, д. 3, корп. 4, кв. 51.

- Дзякуй за размову.

Інтэрв'ю запіcaлa
Л. ХМЯЛЬНІЦКАЯ.


Р. S. Усім тым, хто мае магчымасць аплаціць пошукавыя працы па даследванню свайго радавода, гісторыка-экскурсійная кампанія «Спадчына» прапануе свае паслугі. Заявы просім накіроўваць на адрас: 210027, г. Віцебск, а/я 41.

На малюнку: Герб Нязгода роду Выжляцінскіх-Буевічаў. /з выдання Herbarz szlachty prowincyi witebskiej (wydanie heroldu polskiego), Krakow, 1899. Ст. 11./



*) - от редакторов портала: Уже доподлинно установлено, что современную д. Ужлятино ошибочно связывают с имением Выжляцино. Имение Выжляцинских-Буевичей Выжляцино (Буево) находилось в районе современно д. Буево Бабаничского с/с Витебского района..

Источник: Витебский курьер, № 48 (129) 03.12.1992 г./НББ/